26.07.2016
Беларускія вайскоўцы выступяць на верталётах Мі-8 і штурмавіках Су-25.

Прадстаўнікі Беларусі прымуць удзел у Армейскіх міжнародных гульнях - 2016. Беларускія экіпажы на верталётах Мі-8 і штурмавіках Су-25 адправіліся ў Разань. Там пройдуць спаборніцтвы лётных экіпажаў пад назвай "Авіядартс" - як складальнік Армейскіх гульняў. Удзельнікі будуць спаборнічаць у тэарэтычнай і фізічнай падрыхтоўцы, паветранай навігацыі, тэхніцы пілатавання і баявым прымяненні. У гэтым першынстве беларускія авіятары будуць удзельнічаць другі раз. Лепшыя пары экіпажаў вызначаць па суме балаў за кожны дзень конкурсу. У авіяаглядзе таксама прымуць удзел каманды з Расіі, Кітая і Казахстана.
Падзяліцца:

Вверх