Прэтэндаваць на вакантныя месцы могуць абітурыенты, якія здавальняюча здалі ўступныя выпрабаванні.
Сёння ў беларускіх ВНУ пачаўся дадатковы набор абітурыентаў. Дакументы прымаюць на вакантныя бюджэтныя месцы на дзённай і завочнай формах навучання. Свабодныя месцы ёсць у БДУ і ўніверсітэце фізкультуры, а таксама ў ВНУ Віцебска, Мазыра і Магілёва. Прэтэндаваць на іх могуць абітурыенты, якія здавальняюча здалі ўступныя выпрабаванні, неабходныя для паступлення на адпаведныя спецыяльнасці. Сёлета асноўны набор прайшоў эфектыўна, таму вакантных месцаў засталося мала. Усе падрабязнасці - на партале Міністэрства адукацыі.