Беларускія вайскоўцы адзначаюць сёння Дзень інжынерных войскаў. Уся гісторыя Узброеных сіл і знакамітых бітваў звязаная з дзейнасцю гэтых падраздзяленняў. Нягледзячы на мірны час, праца ваенных інжынераў застаецца запатрабаванай. Гэта барацьба з паводкамі, узвядзенне будынкаў, размініраванне тэрыторый, а таксама ліквідацыя знойдзеных боепрыпасаў. Летась нашы вайскоўцы абясшкодзілі больш чым 11 тысяч выбухованебяспечных прадметаў. Гэтым займаюцца каля 30-ці рухомых груп размініравання.