22.04.2016
Беларускія навукоўцы ўпершыню апублікуюць топ-100 найболей эфектыўных распрацовак для прамысловасці. Гэта дапаможа больш актыўна ўкараняць у практыку новыя метады і тэхналогіі, што павысіць навукаёмістасць ВУП. Аб гэтым сёння на форуме навуковай эліты краіны заявіў старшыня прэзідыума Акадэміі навук Уладзімір Гусакоў. Развіццё навукі на найбліжэйшыя 5 гадоў абмеркавалі прадстаўнікі акадэмічнай і галіновай навукі, а таксама маладыя навукоўцы - усяго больш як паўтысячы чалавек. Прыярытэтамі названыя біятэхналогіі, новыя матэрыялы і робататэхніка.
Падзяліцца:

Вверх