Мытнікі ўсяго свету адзначаюць сёння сваё прафесійнае свята. Беларускія мытнікі расказалі аб выніках працы і планах на будучыню. Аб"ёмы даходаў, якія паступілі ў бюджэт, выраслі на 41% і склалі больш за 64,5 трлн рублёў. Высокіх паказчыкаў удалося дасягнуць у тым ліку дзякуючы ўкараненню на пунктах пропуску новай тэхнікі, якая дазваляе сканіраваць грузы. Зараз паспяховы вопыт плануюць укараняць і на чыгуначнай станцыі Брэст-Паўночны. Дзякуючы ёй удасца скараціць час мытнага надгляду ў два разы, адпаведна, вырасце прапускная здольнасць. Акрамя таго, сёлета беларуская мытня пяройдзе на аўтаматычны выпуск дэкларацый. Дакументы будзе афармляць камп"ютар.