20.12.2016
У Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману. Паводле звестак сіноптыкаў, месцамі бачнасць знізіцца да 100 метраў. У некаторых раёнах пройдуць мокры снег і дождж. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература днём чакаецца каля нуля градусаў. У сувязі з гэтым вадзіцелям і пешаходам рэкамендуецца быць уважлівымі на дарозе і па магчымасці адмовіцца ад паездак на далёкія адлегласці.
Падзяліцца:

Вверх