Санаторна-курортныя арганізацыі Беларусі запоўненыя на 100%. Узрасла цікавасць іншаземцаў да аздараўлення ў беларускіх здраўніцах. Так, сёлета за студзень-чэрвень у санаторыях краіны пабывала больш чым 95 тысяч іншаземцаў, большасць - гэта грамадзяне Расіі, аднак павялічылася колькасць гасцей з Польшчы і Германіі. У цэлым экспарт паслуг узрос амаль на 30%. На бархатны сезон прадугледжаная сістэма скідак. Пры гэтым некаторыя беларускія здраўніцы са скідкамі 15-20% праводзяць ранняе браніраванне на чацвёрты квартал гэтага года і першы квартал 2017-га.