Беларускія распрацоўшчыкі вядомай танкавай гульні створаць машыну часу. Гаворка ідзе пра ролік, зняты з дапамогай найноўшых тэхнічных распрацовак у сферы кіно. Камеры з аглядам 360 градусаў практычна тэлепартуюць гледача ў эпіцэнтр падзей. Тэма - Другая сусветная вайна. Героі - сапраўдныя ўдзельнікі баявых дзеянняў з Беларусі, Францыі і ЗША. Троххвілінны фільм распавядзе, як свет даведаўся пра пачатак вайны. Здымкі пройдуць у Беларусі і Вялікабрытаніі. Убачыць ролік гледачы змогуць ужо ў канцы красавіка ў Інтэрнэце.