25.05.2016
Дэпутаты разгледзелі папраўкі ў закон аб ахове археалагічных артэфактаў.
Дэпутаты разгледзелі шэраг міжнародных дакументаў у рамках СНД, АДКБ і еўразійскай інтэграцыі. У прыватнасці, парламентарыі ратыфікавалі пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з В"етнамам. Аб"яднанне ў 2017 годзе можа падпісаць пагадненне аб свабодным гандлі з Ізраілем. Наступная на чарзе - Паўднёвая Карэя.
Таксама ў Палаце прадстаўнікоў знаходзяцца папраўкі ў закон аб ахове археалагічных артэфактаў. Незаконны пошук і абарот артэфактаў будуць караць штрафамі. Зараз у Беларусі налічваецца больш за 2 тысячы помнікаў археалогіі і больш за 10 тысяч археалагічных аб"ектаў.
Падзяліцца:

Вверх