У Мінску стартаваў дабрачынны праект "Стыльны пачатак". Маленькія мадэлі ўпершыню прымерылі касцюмы, у якіх пройдуць па подыуме "Млына моды" ўжо ў маі. Натхненне дызайнер Дзіяна Кажарновіч знайшла ў кнізе казак "Цікаўная вустрыца" Вікторыі Сянкевіч. Калекцыю паказалі выхаванцы Мінскай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху. Пасля дэфіле ўборы застануцца ў юных мадэляў.