Беларускія хірургі выканалі ўнікальную анкалагічную аперацыю з выкарыстаннем біяклетачных тэхналогій. Урачы РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі правялі пратэзаванне трахеі з выкарыстаннем тканеінжынернага пратэза. Такая аперацыя неабходная пры пухлінных паражэннях арганізма. Выкарыстоўваецца донарская трахея і ўласныя ствалавыя клеткі пацыента. На распрацоўку ўласнай методыкі беларускія медыкі патрацілі пяць гадоў.
У падобнай аперацыі зараз у Беларусі маюць патрэбу прыкладна паўсотні чалавек. Урачы анкацэнтра накіравалі заяўкі на атрыманне патэнтаў.