26.07.2016
Беларускія медыкі ў найбліжэйшыя гады могуць правесці першыя ўнутрывантробныя аперацыі. Зараз над новай тэхналогіяй працуюць гінеколагі, эндакрынолагі і дзіцячыя хірургі, паведаміў дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанцін Драздоўскі. Аб поспехах у гэтай галіне гаворыць і тое, што ўрачы перасталі адпраўляць пацыентаў з парокамі сэрца на лячэнне за мяжу. Айчынныя хірургі цалкам пакрываюць запатрабаванне краіны ў карэкцыі, у тым ліку рэдкіх парокаў сэрца. Магчымасці ўнутрывантробнай хірургіі дазволяць падняць медыцыну на новы ўзровень.
Падзяліцца:

Вверх