19.05.2016
Упершыню ў свеце самалёты Як-130 і Су-25 здзейснілі начное прызямленне на аўтадарогу. Такія манеўры беларускія асы ажыццявілі на трасе Мінск - Магілёў у Чэрвеньскім раёне. Выконваць падобныя элементы складана не толькі таму, што чатырохпалосная дарога вужэйшая за ўзлётна-пасадачную паласу. Яна не абсталяваная сістэмай навігацыі, да таго ж аэрадынамічныя ўласцівасці асфальту прыкметна адрозніваюцца ад бетонавага пакрыцця на аэрадроме. У якасці запасных аэрадромаў такія ўчасткі адпрацоўваюцца з 2007 года.
Усе, акрамя аднаго лётчыка, упершыню ўдзельнічалі ў падобнай трэніроўцы. Міністр абароны Андрэй Раўкоў ацаніў дзеянні пілотаў на выдатна. Паводле яго слоў, лётны склад упэўнена выконвае навучальна-баявыя задачы, паказвае сябе з добрага боку і тэхніка.
Падзяліцца:

Вверх