25.03.2016
Беларускія і расійскія навукоўцы стварылі ўнікальную вытворчасць лактаферыну. У рамках саюзнай праграмы "БелРасТрансген" на прадпрыемстве "Лактыс" быў запушчаны выраб высокаэфектыўных і біялагічна бяспечных лекаў новага пакалення на аснове лактаферыну чалавека. Лактаферын - адзін з кампанентаў імуннай сістэмы чалавека. Ён забівае вірусы, пры гэтым не парушае карысную мікрафлору кішачніка. Атрымліваюць яго з малака трансгенных коз, якіх стварыў біялагічны цэнтр па жывёлагадоўлі ў Жодзіне. Прадукт ужо прайшоў паспяховыя клінічныя выпрабаванні для ўкаранення ў вытворчасць у сферу фармакалогіі і біялагічных дадаткаў.
Падзяліцца:

Вверх