27.10.2015
Беларускія навукоўцы плануюць стварыць штучны інтэлект. Пра гэта сёння было заяўлена на вялікім форуме фізікаў у Мінску, які аб"яднаў спецыялістаў з 22 краін. Для гэтага ў Акадэміі навук ужо вельмі хутка адкрыецца адразу два новыя цэнтры - у інстытутах інфарматыкі і фізікі. Адзін з іх пачне працу літаральна праз месяц. Галоўная мэта праекта - стварэнне разумных прылад, якія будуць дапамагаць чалавеку на працы і дома. Вырабляць разумныя гаджэты навукоўцы плануюць не самастойна, а ў кааперацыі з вытворцамі і замежнымі калегамі.
Не выключана, што падобны кластар будзе ўтвораны з французскімі калегамі. Асноўны кірунак працы - стварэнне квантавага камп"ютара.
Падзяліцца:

Вверх