У Казахстане адмянілі абмежаванні ў прызнанні дыпломаў, выдадзеных у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза. Да гэтага тут прызнавалі толькі тыя дакументы, якія былі выдадзеныя пасля 1 студзеня 2015 года. Усе астатнія неабходна было пацвердзіць. Зараз грамадзянам краін ЕАЭС стане прасцей працаўладкавацца ў Казахстане.