28.06.2016
Сёння ў Палаце прадстаўнікоў разгледзяць папраўкі ў законы, якія датычацца змушанай міграцыі. Усяго дэпутаты плануюць абмеркаваць шэсць законапраектаў. Сярод іх - некаторыя законы па барацьбе з карупцыяй, а таксама па ўдасканаленні сістэмы органаў пракуратуры. Акрамя гэтага, разгледзяць і папраўкі ў акты, звязаныя з гарантыямі сацыяльнай абароны дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў.
У першым чытанні дэпутаты абмяркуюць законапраект аб нарматыўных прававых актах і папраўкі ў некаторыя законы аб ветэрынарнай дзейнасці і племянной справе.
Падзяліцца:

Вверх