Беларускія дэпутаты прынялі праект новай ваеннай дактрыны ў першым чытанні. У ёй прадугледжаная аптымізацыя абароннага сектара эканомікі. Сёння ў парламенце адкрылася вясновая сесія. Яна стане заключнай для дэпутатаў пятага склікання. Сярод асноватворных дакументаў, якія будуць разгледжаныя, - праграма працы ўрада да 2020 года. Таксама дэпутаты павінны завяршыць працу над Кодэксам аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, карэкціроўку крымінальнага і адміністрацыйнага заканадаўства.