Беларускія дэпутаты сёння разгледзяць бюджэт на 2017 год. Галоўны фінансавы дакумент разлічаны з прафіцытам на паўтара мільярда рублёў. Гэта дазволіць нашай краіне цалкам і ў тэрмін разлічвацца са знешнімі пазыкамі незалежна ад макраэканамічных рызык. Таксама парламентарыі маюць намер разгледзець папраўкі ў Паветраны кодэкс, у законы аб ахове здароўя, дзяржаўнай моладзевай палітыцы - усяго 19 прававых актаў. У пятніцу адбудзецца сумеснае пасяджэнне з парламентарыямі шостага склікання. З 11 кастрычніка беларускі парламент пачне працаваць у новым складзе.