Беларуская чыгунка запускае больш за 80 дадатковых цягнікоў у сувязі з каляднымі і навагоднімі святамі. Традыцыйна пасажырапаток павялічваецца 24, 25, 30 і 31 снежня, таму большая частка саставаў будзе курсіраваць у гэтыя дні. Папулярныя маршруты - са сталіцы ў абласныя цэнтры, Полацк і Пінск. У гарадскія электрычкі ўключаць дадатковыя вагоны. Паправяць і расклад у міжнародных кірунках.