15.10.2015
Паездкі беларусаў у Расію стануць таннейшымі. З сённяшняга дня Беларуская чыгунка зніжае кошт праезду ў сярэднім на 12%. У залежнасці ад тэрмінаў набыцця білета скідкі могуць скласці да 15%. А групавое падарожжа і зусім можа аказацца больш выгадным на 30% у залежнасці ад памеру групы і агульнай адлегласці. Скідкі будуць дзейнічаць да канца бягучага года.
Падзяліцца:

Вверх