Беларуская медыцына запатрабаваная ў замежных пацыентаў. Па дапамогу да беларускіх медыкаў звяртаюцца ўсё часцей. Летась у РНПЦ дзіцячай хірургіі дапамаглі 50 дзецям з-за мяжы. Для юных замежных пацыентаў аперацыя на сэрцы каштуе ад 4 да 9 тысяч долараў, аперацыі на брушной поласці таннейшыя. Беларускіх дзяцей аперыруюць бясплатна. У РНПЦ дзіцячай хірургіі штогод звяртаецца каля 32 тысяч пацыентаў, хірургі выконваюць да 5 тысяч аперацый за год.