03.06.2016
50 тон дапамогі ад Беларусі дастаўлена за акіян. Гуманітарны груз з усім неабходным прыбыў у Эквадор, які аднаўляецца пасля разбуральнай стыхіі. Беларусь даставіла ў пацярпелыя ад землетрасення правінцыі палаткі, коўдры, перасоўныя электрастанцыі, раскладныя ложкі і шматлікае іншае, у чым маюць патрэбу людзі гэтай краіны. Нагадаем, 16 красавіка ад удару стыхіі тут загінулі больш як шэсцьсот чалавек, тысячы сем"яў засталіся без прытулку. Папярэдняя шкода ацэнена на тры мільярды долараў. 11 000 кіламетраў у адзін бок - так далёка МНС Беларусі яшчэ не лётала.
Падзяліцца:

Вверх