29.06.2016
Рэйсы Белавія ў Стамбул на 29 чэрвеня, згодна з раскладам, не запланаваныя. Беларусы не пацярпелі пры выбухах у аэрапорце Стамбула. Аб гэтым заявілі ў Пасольстве Беларусі ў Турцыі. Паводле апошняй інфармацыі, у выніку тэракту загінулі 36 чалавек, 147 атрымалі раненні. Сёння ў беларускую сталіцу запланаваны рэйс турэцкай авіякампаніі са стамбульскага аэрапорта Атацюрка. Ён можа быць адменены. Рэйсы Белавія ў Стамбул на 29 чэрвеня, згодна з раскладам, не запланаваныя
Падзяліцца:

Вверх