У Беларусі адкарэктаваны графік выплат пенсій і дапамог у сувязі са святкаваннем Дня жанчын. Атрымаць грошы за 8 сакавіка можна ўжо заўтра ў аддзяленнях паштовай сувязі Мінска; з 5 сакавіка - на ўсіх поштах Брэсцкай, Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей, а таксама ў сельскіх аддзяленнях сувязі Гомельскай і Гродзенскай. З 7 сакавіка пенсіі і дапамогі пачнуць выплачваць у Віцебску, а таксама ў гарадскіх аддзяленнях сувязі Гомельскай і Гродзенскай абласцей.
8 сакавіка будуць працаваць толькі дзяжурныя аддзяленні пошты.