26.10.2015
Беларусь запусціла штодзённы авіярэйс Мінск - Адэса - Мінск. Усяго паўтары гадзіны ў паветры і зручны час адпраўкі-прызямлення. Самалёты ў жамчужыну Чарнамор"я будуць накіроўвацца кожны дзень з адпраўленнем з беларускай сталіцы ў гадзіну дня. З Адэсы рэйс у 14:20 па мясцовым часе. Пасажыраў будзе перавозіць Boeing 737. Ён паспрыяе павелічэнню тавараабароту паміж Паўднёвай Украінай і Беларуссю. Сёння гэта ўжо другі пункт маршрутнай сеткі айчыннага авіяперавозчыка ва Украіну. Палёты зручныя для турыстаў, бізнесменаў, а таксама тых, хто ляціць транзітам праз Беларусь.
Падзяліцца:

Вверх