Беларусь па колькасці перасадак сэрца займае 9 месца ў свеце. За 8 гадоў у нашай краіне праведзена больш за 290 аперацый, прычым для беларусаў цалкам бясплатна. За ўсё плаціць дзяржава, а гэта прыкладна 40 тысяч долараў за аперацыю. Што тычыцца іншаземцаў, па дапамогу да нас прыязджаюць, у асноўным, з СНД - Расіі, Украіны, Арменіі. Таксама пад назіраннем беларускіх хірургаў - пацыенты са Швейцарыі і Ізраіля.