27.04.2016
Беларусь прапанавала Генеральнай асамблеі ААН заснаваць Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе. Ад імя нашай краіны на пасяджэнні выступіла кіраўнік ірландскай дабрачыннай арганізацыі "Міжнародны праект - "Дзеці Чарнобылю" Эдзі Роўч. Упершыню ў сучаснай гісторыі афіцыйных пасяджэнняў Генасамблеі ад імя дэлегацыі дзяржавы - члена ААН выступіў прадстаўнік іншай краіны. У МЗС адзначылі, што Беларусь дала ірландцы такую магчымасць, каб паказаць глабальны характар наступстваў аварыі і адсутнасць бар"ераў для шматнацыянальных намаганняў па іх пераадоленні.
Падзяліцца:

Вверх