Беларусь на першым месцы ў расіян, якія жадаюць павандраваць на майскія святы. Рэйтынг апублікаваў турыстычны анлайн-сэрвіс Travel.ru. У дзясятку таксама ўвайшлі Чэхія, Італія, Іспанія, Тайланд, Грэцыя, Латвія, Эстонія, Літва і Германія. Прычым адпачынак у Беларусі расіянам будзе каштаваць у некалькі разоў танней, чым у іншых краінах. У сярэднім кожны турыст гатовы пакінуць у Мінску ад 3 тысяч расійскіх рублёў за суткі. Даражэй усяго на майскія наведаць Венецыю і Ганконг.