24.02.2016
Беларусь увайшла ў тройку краін-лідараў з высокахуткасным доступам у Інтэрнэт. Хуткасць злучэння 1 гігабіт даступная таксама жыхарам ЗША і Швецыі. На чацвёртым месцы Канада, тут максімальная хуткасць злучэння 940 мегабіт за секунду. Звышхуткасны Інтэрнэт запатрабаваны кампаніямі і прыватнымі абанентамі ў рамках індывідуальных праектаў. Масавага попыту на высокую хуткасць злучэння ў краіне няма, але ў выпадку неабходнасці аператары гатовыя яго падаць - адзначаюць спецыялісты.
Тэхналагічнае лідарства Беларусі ў галіне стварэння хуткасных сетак перадачы даных тлумачыцца масавым пераходам аператараў на тэхналогіі Ethernet і xPON. Дзякуючы ім, беларусы ў будучыні змогуць выходзіць у Інтэрнэт на хуткасці 10 і нават 100 Гбіт/сек.
Падзяліцца:

Вверх