Беларусь уваходзіць у пяцёрку самых перспектыўных турыстычных напрамкаў СНД. Паводле звестак сэрвісу Travel.ru, краіны Садружнасці прывабныя для расійскіх турыстаў невысокімі цэнамі на адпачынак, развітой інфраструктурай, бязвізавым уездам і тым, што многія мясцовыя жыхары гавораць на рускай мове. Беларусь летась наведалі больш чым 150 тысяч расіян. Сярод папулярных турыстычных напрамкаў - сталіца і абласныя цэнтры, гарналыжны курорт Лагойск і возера Нарач. Акрамя нашай краіны, у топ-5 у расіян таксама ўваходзяць Азербайджан, Казахстан, Арменія і Кыргызстан. Рэйтынг складзены паводле звестак браніраванняў гатэляў і апартаментаў турыстамі, якія падарожнічаюць самастойна.