22.04.2016
Беларусь разлічвае нарасціць у 3 разы экспарт айчынных лекаў да 2020 года. Такія планы агучыў міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко на 9 з"ездзе фармацэўтычных работнікаў нашай краіны. Немалую цікавасць выклікала пляцоўка і ў замежных спецыялістаў, ацаніць узровень развіцця беларускай фармацэўтыкі прыехалі з Расіі, Літвы і Украіны, усяго каля 350 дэлегатаў. Ужо сёння больш як палова ўсіх лекаў на нашым рынку - айчынныя. А 45% фармацэўтычных фірм Беларусі - прыватныя.
Падзяліцца:

Вверх