Беларусь узмоцніць фітасанітарны і ветэрынарны кантроль на мяжы з Расіяй. Пра гэта заявілі ў Мінсельгасхарчы. Пытанні ўзаемадзеяння санслужб дзвюх краін у сувязі з прыняццем Расіяй спецыяльных эканамічных мер у дачыненні да Турцыі абмяркоўваліся напярэдадні на сустрэчы міністраў сельскай гаспадаркі Беларусі і Расіі. Бакі дамовіліся больш цесна ўзаемадзейнічаць у гэтым пытанні. На працягу аднаго-двух дзён Рассельгаснагляд дасць Беларусі інфармацыю аб тым, з якіх краін часцей за ўсё падрабляюцца фітасанітарныя сертыфікаты. Гэтая інфармацыя будзе разаслана пагранічным службам Беларусі.