20.10.2016
Беларусь другі год запар становіцца намінантам міжнароднага турыстычнага конкурсу, які праводзіць холдынг National Geographic. Прагаласаваць за нашу краіну можна ў дзвюх намінацыях - "Агратурызм" і "Аздараўленчы адпачынак". У абедзвюх Беларусь уваходзіць у топ-5. Адзначым, у конкурсе ўдзельнічаюць не ўсе краіны - арганізатары самі вывучаюць рынак і выбіраюць годных намінантаў. Пераможцаў вызначаць 6 лістапада. Летась у гэтым жа галасаванні Беларусь заняла другое месца пасля Італіі ў намінацыі "Агратурызм".
Падзяліцца:

Вверх