Сёння - Дзень работнікаў сацыяльнай абароны. Шматдзетным маці, інвалідам і пажылым людзям у Беларусі дапамагаюць больш як 37 000 супрацоўнікаў сацслужбы. Асаблівую ўвагу спецыялісты надаюць падтрымцы маладых матуль. Па сямейны капітал летась звярнуліся 11 500 сем"яў. Памер дапамогі па доглядзе дзяцей да 3 гадоў за апошнія гады павялічыўся амаль у два разы. Сёння ў Беларусі стала працуе каля 150 цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання, 20 дамоў сумеснага пражывання, 22 дамы сямейнага тыпу і амаль 80 аддзяленняў дзённага знаходжання для пажылых людзей. Там яны бясплатна вывучаюць англійскую мову і асвойваюць Інтэрнэт.