15.07.2016
Няўстойлівае надвор"е з навальнічнымі дажджамі, градам і шквалістым ветрам захаваецца да канца тыдня.
Беларусь працягвае ліквідаваць наступствы непагадзі. За дні шторму ў краіне ад стыхіі пацярпелі звыш 500 населеных пунктаў. Паваленыя дрэвы. Пашкоджаныя дахі дамоў. 37 чалавек атрымалі траўмы. Больш за ўсё пацярпелі раёны Мінскай і Магілёўскай абласцей. Тут энергетыкам яшчэ нямала працы. А тым часам сіноптыкі папярэджваюць, што няўстойлівае надвор"е з навальнічнымі дажджамі, градам і шквалістым ветрам захаваецца да канца тыдня.
Падзяліцца:

Вверх