22.09.2016
Сёння Беларусь далучылася да акцыі "Дзень без аўтамабіля", яна праходзіць у чатырох дзясятках краін. 22 верасня ўсім аўтамабілістам і матацыклістам прапаноўваецца хоць бы на дзень адмовіцца ад перамяшчэння на сваіх транспартных сродках. Мэта акцыі - звярнуць увагу людзей на экалагічныя праблемы гарадоў, у тым ліку якасць атмасфернага паветра. Традыцыйна ў гэты дзень у Беларусі праходзяць экалагічныя акцыі, працуе бясплатны пракат веласіпедаў. Акрамя таго, вадзіцелі могуць бясплатна перасоўвацца на грамадскім транспарце, калі пакажуць правы і тэхпашпарт.
Падзяліцца:

Вверх