Тэмай маштабнай сустрэчы экспертаў стане якасць адукацыі. Беларусь прыме ўдзел у Сусветным форуме міністраў адукацыі. Ён пройдзе ў сярэдзіне студзеня ў Лондане і збярэ ўдзельнікаў з амаль сотні краін. Тэмай маштабнай сустрэчы экспертаў стане якасць адукацыі.
Сёлета на спецыяльных семінарах беларускія спецыялісты абмяркуюць дэталі ўключэння краіны ў Балонскі працэс. Адна з неабходных умоў - развіццё студэнцкага самакіравання. Да прыкладу, ужо з пачатку гэтага года студатрады могуць разлічваць на асаблівую фінансавую падтрымку і самастойна зарабляць грошы на развіццё руху.