Беларусь прэтэндуе на перамогу ў дзвюх намінацыях рэйтынгу National Geographic. Наша краіна прадстаўленая ў раздзелах "Аздараўленчы адпачынак" і "Агратурызм". Дарэчы, менавіта ў гэтай намінацыі летась мы занялі другое месца. Турысты выберуць таксама лепшыя кірункі для пляжнага, сямейнага, гарналыжнага, экскурсійнага, прыгодніцкага, экзатычнага і экаадпачынку. Анлайн-галасаванне падоўжыцца па 6 лістапада ўключна на сайце "National Geographic Расія".