03.05.2016
У Беларусі ідзе падрыхтоўка да святкавання 71-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. І ўжо сёння ў Мінску адбудзецца генеральны прагон. Сёлета ўрачыстасці пройдуць пад лозунгам "Беларусь памятае!". У нашай краіне пражываюць больш за 13,5 тыс ветэранаў Вялікай Айчыннай. Двое - Мічурын Васіль Сяргеевіч і Кустаў Іван Ільіч - Героі Савецкага Саюза, удастоеныя гэтага высокага звання ў гады вайны. На жаль, з кожным годам ветэранаў становіцца ўсё менш. Толькі летась з жыцця пайшлі больш як 3 тысячы вызваліцеляў.
Падзяліцца:

Вверх