04.07.2016
Беларусь адзначыла галоўнае дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці. Сёлета ён стаў асабліва ўрачыстым - краіна адсвяткавала 25 гадоў суверэннай гісторыі. Урачыстасці прайшлі па ўсёй краіне. Толькі ў Мінску паглядзець парад прыйшлі 350 000 чалавек.У ваенным шоу ўдзельнічалі каля 5 000 салдат, больш за 130 адзінак баявой тэхнікі, чатыры дзясяткі самалётаў і верталётаў. Паказалі і гонар нашага абаронна-прамысловага комплексу - рэактыўную сістэму залпавага агню "Паланез", а таксама комплексы С-300.Эфектным фіналам ваеннай часткі парада стала выступленне роты ганаровай варты. Яна лічыцца адной з лепшых у свеце. Завяршыўся Дзень Незалежнасці святочным салютам.
Падзяліцца:

Вверх