09.10.2015
У кастрычніку ў Мінску з"явіцца каля 50 тэрміналаў самаабслугоўвання для адпраўкі пісьмовай карэспандэнцыі.
Традыцыйна сусветная паштовая супольнасць святкуе Сусветны дзень пошты. Новыя тэхналогіі і выкарыстанне перадавога міжнароднага вопыту дазволіла Беларускай пошце заняць вядучыя пазіцыі сярод паштовых аператараў краін СНД і годнае месца сярод краін-удзельніц Сусветнага паштовага саюза. Каля паўсотні тэрміналаў самаабслугоўвання па адпраўцы пісьмовай карэспандэнцыі з"явяцца ў паштовых аддзяленнях сталіцы ўжо ў гэтым месяцы. Прыстасаванне дазваляе кліенту самастойна набраць адрас, узважыць ліст і расплаціцца за адпраўку. У хуткім часе новыя тэрміналы з"явяцца ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Падзяліцца:

Вверх