01.09.2016
У Беларусі сёння - Дзень ведаў. Першага верасня ў школах і гімназіях за парты селі каля мільёна школьнікаў, 110 тысяч з іх - першакласнікі. Тэма першага ўрока сёлета - "Нам мір завешчана берагчы". Традыцыйна ў шматлікіх школах такія ўрокі праходзяць з запрашэннем вядомых людзей рэгіёна. Па традыцыі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведвае ў гэты дзень адну са школ. На гэты раз школу-інтэрнат у Мінску для дзяцей з парушэннем слыху.
Падзяліцца:

Вверх