24.06.2016
У Мінску завяршыўся Пяты Усебеларускі народны сход. 150 прапаноў і некалькі сотняў зваротаў на гарачую лінію, дыскусіі, абмен вопытам. А як вынік маштабнага форуму - дакумент, які акрэслівае арыенціры Беларусі 2020 года, прыняты аднагалосна. Па выніках удзельнікі форуму (а гэта 2,5 тысячы чалавек з усіх куткоў Беларусі) прынялі рэзалюцыю. Дакумент ляжа ў аснову новай беларускай эканомікі. Галоўная мэта - павышэнне якасці жыцця людзей. З заключным словам перад дэлегатамі выступіў Прэзідэнт Беларусі. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, такія форумы - прыклад сапраўднага народаўладдзя.
Падзяліцца:

Вверх