Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Шры-Ланцы. Паводле пастановы ўрада, на гэтыя мэты Мінфін вылучыць 200 тысяч долараў. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях перадасць дапамогу пацярпелым. Нагадаем, больш за месяц назад Шры-Ланку накрылі маштабныя паводкі. Яны забралі жыцці дзясяткаў людзей і нанеслі ўрон на два мільярды долараў.