05.11.2015
Беларусь можа стаць пляцоўкай для праекта "100 ідэй для СНД". Свае распрацоўкі ў красавіку наступнага года гатовыя прапанаваць школьнікі, студэнты і маладыя навукоўцы краін Садружнасці. Аб гэтым ішла размова на дыскусіі ў Савеце Рэспублікі. Удзельнікамі сустрэчы сталі фіналісты конкурсу "100 ідэй для Беларусі" і пераможцы Міжнароднага моладзевага форуму навукі і інавацый БРІКС і ЕАЭС. Спікер Міхаіл Мясніковіч адзначыў: маладым навукоўцам варта надаваць больш увагі пытанням патэнтавання сваіх вынаходстваў.
Падзяліцца:

Вверх