Беларусь і Эстонія падпісалі пагадненне аб парадку ўезду і знаходжання грамадзян на тэрыторыі дзвюх краін. У адпаведнасці з дакументам, эстонцы змогуць знаходзіцца ў Беларусі не 90 дзён, як прадугледжана цяперашнімі візавымі правіламі, а 180. Рэгістрацыя спатрэбіцца не з пятага дня, як зараз, а з 31-га. Знешнепалітычныя ведамствы адзначылі неабходнасць актывізацыі беларуска-эстонскіх кантактаў, у тым ліку па лініі бізнесу, гэта адкрывае перспектывы для павелічэння колькасці дзелавых паездак і развіцця турызму, а таксама нарошчвання тавараабароту. Сёння ён складае прыкладна сто мільёнаў долараў.