26.10.2015
Беларускія і в"етнамскія навукоўцы плануюць разам вырабляць нанамікраскопы. Аб гэтым сёння ў Мінску заявіў кіраўнік Акадэміі навук В"етнама Цьяў Ван Мінь, наведваючы выставу лепшых навуковых распрацовак нашай краіны. Новыя мікраскопы дазволяць не толькі навукоўцам, але школьнікам і студэнтам вывучаць рэчывы на нанаўзроўні, праводзіць даследаванне драбнюткіх атамаў у клетках. Акрамя таго, ужо зараз наладжваецца сумесная вытворчасць беспілотнікаў. Беларускія лятальныя апараты в"етнамскія спецыялісты паспяхова выпрабавалі ва ўмовах джунгляў.
Падзяліцца:

Вверх