02.03.2016
Беларуская і ўкраінская мытні змогуць узаемадзейнічаць на інфармацыйным узроўні як адзінае цэлае. Да такіх высноў прыйшлі кіраўнікі ведамстваў на сустрэчы ў пункце пропуску" Новая Гута". Прынята рашэнне аб стварэнні рабочых груп для дэталёвай распрацоўкі пытанняў аб абмене інфармацыяй паміж мытнымі службамі. Гэта дазволіць паменшыць кантрольную нагрузку, а значыць, і знізіць час знаходжання транспартных сродкаў у пунктах пропуску.
Кіраўнікі ведамстваў таксама абмеркавалі магчымасць руху транспарту і грузаў па "Шаўковым шляху", які злучае Кітай з краінамі Еўропы. Зацікаўленасць у вырашэнні гэтага пытання выказалі абодва бакі. Акрамя таго, падрыхтаваны праект рабочага плана ўзаемадзеяння ў барацьбе з транснацыянальнай злачыннасцю.
Падзяліцца:

Вверх