Беларусь і Расія вядуць перамовы па супрацоўніцтве ў даследаванні палярных раёнаў Зямлі. Асноўныя кірункі - рэалізацыя навуковых праграм, лагістыка, транспартнае забеспячэнне. Бакі дамовіліся пра дастаўку 40-тонавага беларускага грузу да берагоў Антарктыкі на наступны сезон і абмеркавалі працяг будаўніцтва Беларускай палярнай станцыі. Паводле планаў, да 2020 года плануецца ўсталяваць 12 аб"ектаў інфраструктуры, што дазволіць працаваць у Антарктыцы круглы год. Сёлета пачатак экспедыцыі запланаваны на лістапад.